Об управлении

Выпадающее меню Javascript DHTML . Издатель dhtml-menu-builder.com

Образование области

Выпадающее меню Javascript DHTML . Издатель dhtml-menu-builder.com

Мероприятия

Важная информация

Законодательство

Интернет-ресурсы

FeedПодписаться

Дзень роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мінскім абласным ІРА падрыхтаваны шэраг мерапрыемстаў, прымеркаваных да гэтага свята.

 

20 лютага 2017 для вучняў Міншчыны, удзельнікаў вучэбна-трэніровачных збораў па падрыхтоўцы да рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры арганізавана наведванне Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Юнакі і дзяўчаты пазнаёмяцца з асноўнымі накірункамі дзейнасці ўстановы, для іх падрыхтаваны прэзентацыя найноўшых беларускіх слоўнікавых выданняў і экскурсія ў Музей старажытнай беларускай культуры.

 

У гэтыя дні кожны жадаючы можа наведаць выставу літаратурных выданняў, прысвечаную 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, кніжныя выставы да юбілеяў пісьменнікаў і паэтаў Беларусі 2017 года.

 

21 лютага ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі пройдзе традыцыйная акцыя «Гавары са мной па-беларуску!» і мерапрыемства «Адчуй смак роднай мовы...». У гэты дзень усім супрацоўнікам і наведвальнікам установы прапанавана размаўляць выключна на беларускай мове. 

 

У цэнтры медыярэсурсаў і бібліятэчнай работы пройдзе інтэлектуальны конкурс «Паэтычны зарапад» с дэманстрацыяй буклетаў, закладак, календароў з лепшымі творамі беларускіх аўтараў пра мову, гісторыю і культуру Беларусі. Супрацоўнікаў МАІРА таксама чакае сюрпрыз – наведванне Музея старажытнай беларускай культуры НАН Беларусі. 

 

24 лютага 2017 года ў абласным інстытуце развіцця адукацыі адбудзецца семінар настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Лічбавыя адукацыйныя рэсурсы і інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры», прымеркаваны да міжнароднага дня беларускай мовы. У мерапрыемстве прыме ўдзел дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук Капылова І. Л. і загадчык сектара камп’ютарнай лінгвістыкі інстытута Кошчанка У. А.

 

28 лютага ў філіяле Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі адбудзецца семінар настаўнікаў матэматыкі, фізікі, астраноміі і інфарматыкі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Асаблівасці выкладання прадметаў фізіка-матэматычных дысцыплін і інфарматыкі на беларускай мове» з удзелам дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдата філалагічных навук Капылова І. Л., а таксама вядучага навуковага супрацоўніка аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей, вучонага сакратара рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдата філалагічных навук Кандрацені І.У.